<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><author>Мирра Боганёва</author>
<hymn_number>978</hymn_number>
<title>Молитва</title>
<lyrics>[V1]
 Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
 Распетаю буду маліцца душой,
 Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
 Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

[C1]
   Малюся я небу, зямлі і прастору,
   Магутнаму Богу - ўсясвету малюсь,
   Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
   За родны народ Беларусі.

[V2]
 Я буду маліцца да яснага сонейка,
 Няшчасных зімой саграваць сірацін,
 Прыветна, па збожных гуляючы гонейках,
 Часцей заглядаці да цёмных хацін.

[V3]
 Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
 Распятаю буду маліцца душой,
 Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
 Не вылі над роднай зямлёй, над табой.</lyrics>
</song>